На Маладзечаншчыне за мінулы перыяд 2018 года зарэгістравана 59 ДТЗ, у якіх восем чалавек загінулі, 66 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Па віне нецвярозых кіроўцаў здзейснена восем дарожна-транспартных здарэнняў.

Рост здарэнняў па віне нецвярозых кіроўцаў адзначаецца і ў нашым рэгіёне. За 11 месяцаў на тэрыторыі нашага рэгіёна затрымалі больш за 317 нецвярозых кіроўцаў, 18 з якіх паўторна на працягу года.

Адно з самых сур’ёзных парушэнняў Правілаў дарожнага руху – кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення. Статыстыка кажа, што 5-10% ДТЗ, якія ўчыняюцца па віне кіроўцаў, звязана менавіта з гэтым правапарушэннем. Цяжар наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў значна вышэйшы ў параўнанні з астатнімі аварыямі.

П’янства за рулём, нягледзячы на пастаянную барацьбу з ім, усё яшчэ застаецца нявырашанай праблемай. Алкаголь з’яўляецца адной з найбольш частых прычын ДТЗ і пагражае жыццю і здароўю ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Хворы або стомлены кіроўца аб’ектыўна ацэньвае свой стан і імкнецца не рызыкаваць – праяўляе ўвагу і асцярожнасць, не перавышае хуткасць і не выконвае складаныя манеўры, пры з’яўленні перашкоды на дарозе раней пачынае тармазіць. Нецвярозы ж кіроўца больш небяспечны: у яго прачынаецца жаданне паказаць прафесіяналізм і запал на дарозе.

Алкаголь затарможвае цэнтры кары галаўнога мозгу, кантралюючыя дзеянні і ўчынкі чалавека. Акрамя рызыкі для свайго жыцця і пасажыраў аўто, нецвярозы кіроўца пагражае пешаходам. Пры з’яўленні небяспекі на дарозе ён не спяшаецца, бо ўпэўнены ў сваёй дакладнасці рэакцый. Але яна запаволеная, а каардынацыя рухаў парушаная.

Яму здаецца, што да пешахода 50 метраў, а рэальная адлегласць у два разы меншая.

Аўтааматар лічыць, што імгненна націснуў на тормаз, а на самай справе са спазненнем. Чым больш кіроўца выпіў – тым павольней ён рэагуе.

У рамках акцыі  «Цвярозы кіроўца»ДПС ДАІ сумесна з супрацоўнікамі іншых службаў правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па адпрацоўцы тэрыторыі, выяўленні і спыненні фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, адпрацуюць месцы масавага адпачынку грамадзян, выступяць у працоўных калектывах, перад індывідуальнымі ўладальнікамі транспартных сродкаў.

Калі вы сталі сведкам або відавочцам кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення, альбо ёсць дакладная інфармацыя аб асобах, схільных да такіх дзеянняў, просьба паведаміць па тэлефоне 8(0176) 77-16-56 ці GSM 102.

• Текст доступен на языке: Русский