Па выніках выбралі 32 лепшыя працы, аўтараў якіх узнагародзяць у студзені наступнага года. Цацкі прадставяць на выставах у школах Вілейшчыны.

Нагадаем, што пра конкурс аб’явілі каардынатары суполкі “Інфармацыйны цэнтр аб працы камунальных службаў”.

Віляйчанам прапаноўвалі паўдзельнічаць у конкурсе на стварэнне экалагічнай цацкі. Для гэтага трэба было стварыць навагоднюю цацку або ёлку з экалагічных матэрыялаў, падзяліцца гэтай навіной на старонцы суполкі і збіраць лайкі-галасы пад сваім пастом.