Школьнікі Мінскай вобласці і іх педагогі паўдзельнічалі ў выставе-конкурсе «Лёд. Кветкі. Фантазія». Сярод пераможцаў ёсць вучні з Маладзечна і Вілейкі.
У намінацыі саламяны павук «З мінулага ў будучыню» другое месца заняла Валерыя Яргіна, выхаванка маладзечанскага цэнтра «Маладзік». Кіраўнік – Марыя Собаль.

У гэтай жа намінацыі трэцяе месца заняла яшчэ адна выхаванка «Маладзіка» Арына Краўчанка. Кіраўнік – Таццяна Пархімчук.

Лаўрэатам у намінацыі «Фларыстычны вянок «Зімовы настрой» стаў Максім Святоха з вілейскай школы №3. Кіраўнік – настаўніца рускай мовы і літаратуры Таццяна Кузняцова.