Сабралі 1856 рублёў і 71 капейку, 27,30 еўра, два долары, два злотых, 34, 81 расійскіх рублёў.

Склалі пратакол падліку грашовых сродкаў.

– Вынік пераўзышоў мае чаканні, – распавёў «Рэгіянальнай газеце» вілейскі прадпрымальнік, ініцыятар збору грошай на аднаўленне мосціка Віталь Малыш. – Часта заходзіў у магазіны,  паглядаў на скрыні і не думаў, што могуць столькі сабраць.

На  ўскрыццё скрыняў разам з Віталем прыйшло восем чалавек.

Мужчына зрабіў копіі пратакола. Адну адвёз у прыёмную Вілейскага райвыканкама, другую – у мясцовы Савет дэпутатаў.

Па словах Віталя, сёння ў тры гадзіны будзе пасяджэнне ў райвыканкаме, дзе вырашаць, што рабіць для аднаўлення мосціка. Магчыма, правядуць суботнікі, магчыма, знойдуць спонсараў. Асноўныя работы па аднаўленні плануюць на лета.

– Хачу падзякаваць усім, хто паўдзельнічаў у зборы сродкаў, не застаўся ўбаку. Аказваецца, многія праблемы можна вырашыць, калі аб’яднацца.

 

• Текст доступен на языке: Русский