На Новы год так хочацца трапіць у казку і пабачыць сапраўдныя цуды. І атрымаць падарункі 🙂 У студыі прыгажосці V&G упэўненыя: добры выгляд – найлепшы падарунак у любую пару года.
Але менавіта пад Новы год кожная прадстаўніца прыгожага полу марыць выглядаць як Эмілія Кларк ці Эмбер Хёрд. Часам нам хочацца кардынальна змяніць знешнасць. З далікатнай бландзінкі ператварыцца ў гарачую брунетку. Састрыгчы доўгую касу і зрабіць арыгінальнае карэ. Далікатныя пералівы на цёмных валасах ці яскравасць рыжага колеру – настрой, які стварае новы вобраз, не параўнальны ні з чым. Бо часта ён залежыць ад таго, наколькі прывабна мы выглядаем. Але дзе знайсці добрага майстра, які зробіць вас па-сапраўднаму шчаслівай? Адкрыем сакрэт.

Індывідуальны падыход і ўзорнае абслугоўванне прапаноўвае студыя V&G, якая знаходзіцца на Прытыцкага, 21. Тут ведаюць і любяць сваю справу. Каманда пастаянна развіваецца і сочыць за навінкамі ў сферы прыгажосці.

Ва ўтульнай атмасферы салона вас пачастуюць кубачкам кавы ці чаю. Адпачыць душой, акунуцца ў свет спакою і атрымаць ідэальны вобраз – гэта так проста!

Крок 1. Актуальны колер і модная афарбоўка

Сёлета ў модзе складанае фарбаванне ў тэхніцы AirTouch. Валасы пасля яго маюць прыгожы каляровы пераход і шматгранныя пералівы. Падчас афарбоўвання выкарыстоўваецца паток паветра з фена. Дробныя прыкаранёвыя валасінкі аддзяляюць ад даўжыні. Для гэтага кожную пасму абдзімаюць фенам і фарбуюць пакінутую даўжыню. У V&G робяць розныя віды складаных і звычайных фарбаванняў.

Напрыклад, аматарам халоднага колеру прапаноўваюць зімой пусціць у валасы праменьчык цяпла. Бо так прыемна сярод шэрасці назіраць цёплую гаму – карамель, капучына, сметанковы, жамчужна-бэжавы. Як пры выбары водару: летам варта абіраць свежыя пахі. У халодны перыяд – кветкавыя і салодкія.

Крок 2. Каб валасы сталі, як у рэкламе

Лячэнне халодным ботаксам дапаможа вярнуць валасам здаровы выгляд, бляск і прыгажосць. Пасля працэдуры валасы выглядаюць дагледжанымі і набываюць мяккасць.

Крок 3. Укладка, якая не разваліцца

Лёгка, паветрана і прыгожа – менавіта ў V&G з вашых валасоў зробяць прывабныя локаны. Больш не трэба хвалявацца, што прычоска не перажыве святочны вечар.

Падабаюцца прамыя валасы? Кожная дзяўчына з кучаравымі хаця б аднойчы выпроствала іх спецыяльным прасам. Папулярнае сярод прыгажунь бразільскае керацінавае выпростванне дазволіць на доўгі час захаваць улюбёную прычоску.

Крок 4. Зрабіце святочны макіяж

Немагчыма прыйсці на свята без макіяжу. І не трэба! Завітайце ў студыю за макіяжам рознай ступені складанасці – і адчуйце сябе сапраўднай каралевай.

Крок 5. Адсутнасць манікюру заўважаць усе

Першае, што кідаецца ў вочы пасля твару – рукі. Як кажуць, мужчына можа не заўважыць, што вы зрабілі манікюр. Аднак ён сапраўды заўважыць, калі вы яго не зрабілі.

Добры манікюр дае магчымасць адчуць сябе больш упэўненай і шчаслівай. А яшчэ гэта магчымасць выдатна правесці час удалечыні ад дамашніх клопатаў і мітусні. Менавіта прафесійна зроблены манікюр завершыць ідэальны вобраз святочнай прыгажуні. У студыі вы можаце не толькі апрацаваць і пафарбаваць, але і нарасціць пазногці, пакрыць і ўмацаваць іх гель-лакам. Таксама прапаноўваюць педыкюр.

Крок 6. Зрабіце падарунак і сабе, і блізкім

Не ведаеце, які шампунь падыходзіць пад ваш тып валасоў? Хочаце заўсёды выглядаць дагледжанай і прывабнай? У V&G beauty studiо можна атрымаць бясплатную кансультацыю наконт хвалюючых вас пытанняў у сферы прыгажосці.

Падчас прыёму вам таксама раскажуць пра метады якаснага дамашняга догляду і падтрымку салоннага.

Сапраўдныя лэдзі дораць падарункі не толькі сабе, але і іншым. У студыі прапаноўваюць набыць сертыфікаты на любую суму. Можна нават не пазначаць паслугу – блізкі чалавек сам абярэ, што яму трэба больш.

А яшчэ студыя перыядычна праводзіць розыгрышы ў інстаграме. Дзякуючы ім прыемныя зніжкі можа атрымаць кожны.

Ужо са студзеня ў V&G можна будзе прыходзіць у якасці мадэлі – за расходныя матэрыялы.

Прыходзьце за прыгажосцю па адрасе: Маладзечна, Прытыцкага, 21, другі паверх, кабінет 15.

Каб запісацца, тэлефануйце на нумар +375 (29) 733-78-99. Ці пішыце ў суполку ўкантакце. Існуе і анлайн-запіс. Вы можаце абраць майстра, дзень і час запісу.

А вы ўжо прыдумалі свой вобраз да Новага года?

 

 ЧУП по оказанию услуг “Киянко”  УНП 692021190 

• Текст доступен на языке: Русский