Малады чалавек з аднаго храма скраў срэбра, а з іншага — пакет з прысмакамі.
Два праваслаўных храма пацярпелі ад дзеянняў зламысніка ў Мазыры. Спачатку ў міліцыю прыйшоў настаяцель храма святога прападобнага Сергія Раданежскага і расказаў, што невядомы адціснуў створкі акна, прабраўся ў царкву і скраў 141 рубель і срэбра з царкоўнай лаўкі. Здабычай сталі крыж, бранзалет і пяць ланцужкоў. У іншы храм ён наведаўся 21 снежня. Там ён не знайшоў нічога каштоўнага і забраў пакет з прысмакамі.

Праваахоўныя органы выйшлі на маладога чалавека, які раней быў судзімы за крадзеж з ларка. Аказалася, ён сапраўды мае дачыненне да крадзяжу грошай і сярэбраных упрыгажэнняў у царкве. Ўзбудзілі крымінальную справу. Маладога чалавека правяраюць на дачыненне да здзяйснення аналагічных злачынстваў, мяркуюць, на яго рахунку яшчэ некалькі дробных крадзяжоў у розных царкоўных прыходах Мазыра, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский