Новую міфічную істоту днямі ўсталявалі на пляцоўцы побач з Рыбіным царом і Вужыным князем.
— У рыбакоў ёсць Рыбін цар, у грыбнікоў — Вужыны князь. У Віліі ёсць Вілляна, а цяпер у яе з’явілася сястра Азярніца, дзяўчына з нашага вілейскага мора — вадасховішча, — кажа Ігар Сямёнавіч. — Возера Чорнае  дзе жывуць гэтыя істоты, знаходзіцца ў басейне Віліі. Таму можна лічыць, што азярніцы размножыліся і адна з іх трапіла да нас.

Нагадаем, што чарговую ідэю Ігара Кіцікава ўвасобіў вілейскі скульптар Валеры Апарык.