На базе вілейскага Цэнтра карэкцыйна-развічаючага навучання і рэабілітацыі зладзілі фінальны этап акцыі «Ёлка жаданняў» у межах рэспубліканскага праекта «Цуды на Каляды».
18 дзяцей з асаблівасцямі напісалі лісты Дзеду Марозу, дзе расказалі пра свае мары і жаданні.

Валанцёры вадзілі з дзецьмі карагоды, спявалі, чыталі вершы і ўдзельнічалі ў конкурсах.

Галоўным цудам сталі падарункі, пра якія марылі і пісалі Дзеду Марозу дзеці.

• Текст доступен на языке: Русский