Пажар здарыўся ў Вілейцы, на завулку Стаўкі, 22 снежня каля 15.00.
Гарэў жылы дом. Гаспадар выбег на вуліцу і пачаў клікаць на дапамогу. Яго сусед выклікаў выратавальнікаў.
– Пра пажар паведамілі хутка, таму дом атрымалася выратаваць, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” інжынер інспекцыі нагляду і агітацыі Вілейскага РАНС Аляксандр Казакевіч.
Згарэў ложак, пасцель, крэсла і кавалак падлогі. Папярэдняя прычына – неасцярожнасць пры курэнні.
Гаспадар пакурыў у ложку, паклаў недакурак у попельніцу, што стаяла побач на крэсле. Тое пачало тлець. Праз пэўны час гаспадар заўважыў задымленне, пабег на вуліцу і стаў клікаць на дапамогу.
• Текст доступен на языке: Русский