Па словах старшага дзяржаўтаінспектара Вілейскай ДАІ Ягора Кузмічова, значных аварый за выхадныя не здарылася. Па віне няўважлівых кіроўцаў і з-за неспрыяльных умоў надвор’я машыны часам апыналіся ў кюветах.

– Сёння – апошні дзень акцыі “Цвярозы кіроўца”, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” Ягор Кузмічоў. – За час акцыі затрымалі трох нецвярозых за рулём.

Шмат рыбакоў было на Вілейскім вадасховішчы, распавялі ў Вілейскай выратавальнай станцыі. Аднак выхадныя прайшлі без здарэнняў. Лёд на вадасховішчы – дзесяць сантыметраў, у апошнія дні яго прыцерушыла снегам. Зімовая рыбалка практычна не ўяўляе небяспекі.

23 снежня на Вілейшчыне здарыўся адзін пажар. Пацярпелых няма. Крыху пахней чакаем падрабязнасцей ад спецыялістаў.

 

• Текст доступен на языке: Русский