Труп мужчыны ў інтэрнацкім пакоі, дзе той жыў, знайшлі 24 снежня ў 7.30.
На целе былі сляды пабояў.

– Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя, – распавяла “Рэгіянальнай газеце” афіцыйны прадстаўнік Следчага Камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. – Нам стала вядома, што 64-гадовага пацярпелага збіў мясцовы жыхар падчас сваркі з-за непрыязных адносін.

Па словах Тацяны Беланог, па падазрэнні ў злачынстве затрымалі траіх удзельнікаў сваркі. Следчыя будуць устанаўліваць ролю кожнага ў здарэнні.

• Текст доступен на языке: Русский