14 снежня ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі падвялі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані…”, аб’яўленага ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і прымеркаванага да Года малой радзімы.
Усяго на конкурс  паступіла 315 работ, з іх 289 разгледзелі. Дыпломы пераможцаў атрымалі 129 удзельнікаў.

У намінацыі “З гісторыі майго роду” дыплом ІІІ ступені атрымаў Іван Дубаневіч  – вучань Людвіноўскай сярэдняй школы Вілейскага раёна. Кіраўнік  Людміла Дубаневіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

• Текст доступен на языке: Русский