Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ад 25 снежня дзейнічае забарона на лоўлю ментуза звычайнага. Забарона працягнецца  да 28 лютага 2019 года.
У гэты час мянтуз ідзе на нераст. Яго здабыча ў перыяд забароны лоўлі, у залежнасці ад памеру нанесенай шкоды навакольнаму асяроддзю, можа паслужыць падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці.

Акрамя таго, парушальніку давядзецца пакрыць прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду. За кожнага незаконна здабытага ў перыяд забароны ментуза звычайнага прыйдзецца выплаціць 27 базавых велічынь (661,5 рублёў) у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды.

Мядзельская міжраённая інспекцыя сумесна з іншымі прыродаахоўнымі і праваахоўнымі органамі пастаянна праводзіць мерапрыемствы па выяўленні браканьерства. Але толькі сумеснымі намаганнямі можна павялічыць рыбныя запасы ў нашых рэках і азёрах.

Калі Вам стала вядома пра факты парушэння прыроднага заканадаўства, то тэлефануйце на нумар 8-01797 – 50-7-40 альбо на «тэлефон даверу» Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – 8 017 39 00000, або на тэлефон 102.

Усю атрыманую інфармацыю абавязкова правераць.

 

• Текст доступен на языке: Русский