Іван Мілановіч стаў пераможцам восьмага сезона кулінарнага шоу «Майстар Шэф», якое транслявалася на ўкраінскім канале СТБ. Ён зарабіў больш за 16 тысяч еўра і права навучацца ў адной з лепшых кулінарных школ свету Le Cordon Bleu ў Парыжы.
У суперфінале 25-гадовы беларус распрацаваў аўтарскае меню з трох страў на аснове мараканскай кухні, паведамляе strana.ua.

https://www.youtube.com/watch?v=PNRwra2q2TE

Шоу доўжылася чатыры месяцы, на перамогу прэтэндавалі 20 удзельнікаў.

• Текст доступен на языке: Русский