У цягніках было шэсць злачынстваў, на станцыях і прыпынках – 12.

Самы папулярны аб’ект злачынстваў – мабільны тэлефон.

Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце пастаянна праводзіць прафілактыку правапарушэнняў. У тым ліку шукаюць і выводзяць з тэрыторыі нецвярозых.

Каб не стаць ахвярай на чыгунцы:

  • маёмасць захоўвайце пры сабе.
  • сумкі і чамаданы кладзіце пад сядзенні ці на спецыяльна адведзеныя для багажа месцы.
  • не пакідайце рэчы без нагляду.
  • не пакідайце рэчы незнаёмым.
  • не піце алкаголь у цягніку.

Тых, хто п’е алкаголь у грамадскім месцы, прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці. Санкцыя артыкула 17.3 прадугледжвае штраф да васьмі базавых.

За дробны крадзеж чакае штраф ад двух да 30 базавых або адміністрацыйны арышт. Прадугледжаная і крымінальная адказнасць па артыкуле 205 – штраф, выпраўленчыя работы да двух год, арышт да шасці месяцаў, абмежаванне свабоды да трох год ці пазбаўленне свабоды на той жа тэрмін.

• Текст доступен на языке: Русский