Хабар

У Мінску затрыманыя службовыя асобы ААТ “Беларуськалій”. У атрыманні хабару падазраюць начальніка аддзела кіравання інвестыцыямі і суправаджэння будаўніцтва, а таксама намесніка генеральнага дырэктара па будаўніцтве.
Апошняга (мяркуючы па інфармацыі на сайце кампаніі – Іван Ждановіч) затрымалі пры атрыманні ад кіраўніка адной з камерцыйных структур хабару ў памеры дзесяці тысяч долараў, піша nn.by. За вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, паведамляе mvd.gov.by.
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў распачала крымінальную справу.