У суботу ноччу месцамі, днём у многіх раёнах краіны снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом. Ноччу — 1-7 градусаў марозу, па паўночным усходзе да мінус 9. Днём чакаецца ад мінус 5 па паўднёвым усходзе да плюс 3 градусаў па захадзе.

У нядзелю, 30 снежня, — часам снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе краіны з дажджом. Ноччу ад мінус 4 да +2. Днём будзе ад 2 градусаў марозу па ўсходзе да +4 па паўднёвым захадзе.

31 снежня — кароткачасовы снег, мокры снег. Галалёдзіца. Ноччу ад 6 марозу да +1, удзень — ад мінус 4 да +2.

У аўторак, 1 студзеня, у навагоднюю ноч месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, ноччу ад нуля да мінус 6, па паўночным усходзе да мінус 8.

Раніцай і днём у многіх раёнах чакаецца снег, мокры снег, па захадзе краіны дождж.

Тэмпература ад мінус 5 па ўсходзе да +3 па захадзе. Месцамі галалёдзіца.

 

• Текст доступен на языке: Русский