Каляды

У рамках акцыі «Нашы дзеці» супрацоўнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея запрасілі ў госці дзяцей з сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Для іх арганізавалі мерапрыемства пад назвай «Калядны квэст».
Квэст ўяўляў сабой выкананне пяці разнастайных заданняў, кожнае з якіх было звязанае з Калядамі або Новым годам, піша shliah.by. Дзеці глядзелі фрагменты мультфільмаў і пісалі іх назвы, рашалі галаваломкі, адгадвалі казкі, адказвалі на пытанні, якія былі звязаныя з асаблівасцямі святкавання і традыцыямі Раства.

Пасля выканання заданняў дзецям прапанавалі жартоўную варажбу. Лататрон пажаданняў абяцаў ім поспехі ў вучобе, здароўе і шмат сяброў. На развітанне супрацоўнікі музея паднеслі гасцям салодкія падарункі.