Факты смерці зарэгістраваныя ў 13 рэгіёнах: Мінскім, Смалявіцкім, Барысаўскім, Жодзінскім, Маладзечанскім, Бярэзінскім, Вілейскім, Клецкім, Капыльскім, Слуцкім, Стаўбцоўскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім.
Так, у выніку ўжывання шклоамывальніку памерлі тры жыхары вёскі Наваселле Мінскага раёна.
Вадкасць прапанаваў распіць адзін з загінулых, пры гэтым аднавяскоўцам растлумачыў, што набываў і ўжываў шклоамывальную вадкасць на працягу доўгага часу.
Міліцыя Мінскай вобласці заклікае грамадзян берагчы жыццё і здароўе, ні пры якіх абставінах не ўжываць сурагаты алкаголю.
• Текст доступен на языке: Русский