Вілейскі РАУС шукае 45-гадовага Сяргея Станіслававіча Балваку.

Мужчына – ураджэнец і жыхар Вілейкі. Жыве па адрасе: вуліца Кастрычніцкая, 23-49.
21 снежня ён пайшоў з дому і да гэтага часу пра яго месцазнаходжанне нічога невядома, распавялі ў Вілейскім РАУС.
Прыкметы: на выгляд 45-50 гадоў, рост 165-170, худы, з залысінай на лбе. Вочы зялёныя. Памер абутку 40-41. Асобых прыкмет не мае. Злоўжывае спіртным, курыць.
Быў апрануты: чорная шапка, зялёны бушлат, шэры світар з рознакаляровымі ўстаўкамі, чырвоная майка, спартыўныя штаны, белыя красоўкі з чырвонымі ўстаўкамі.
Калі вам вядома, дзе знаходзіцца Сяргей Балвака, тэлефануйце ў Вілейскі РАУС па тэлефоне:
8 (01771) 56462 або 102.