У Ленінскі РАУС звярнулася жанчына 1962 года нараджэння з просьбай разабрацца, якім чынам на яе імя быў выпісаны штраф за безбілетны праезд, калі яна ў той час была зусім у іншым месцы, піша naviny.by.

Высветлілі, што жанчына страціла пашпарт, калі была ў гасцях у сяброўкі. Але тая не вярнула ёй дакумент і як мінімум двойчы прад’яўляла кантралёрам грамадскага транспарту, калі яе лавілі за безбілетны праезд.

Менавіта на гэтай падставе пратаколы складаліся ў адносінах да ўладальніцы пашпарта, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский