— Такое здараецца не толькі з жывёламі, але і з людзьмі. Абставіны склаліся так, што жывёла загінула па незалежных ад людзей прычынах, — патлумачыла вядучы зоатэхнолаг заапарка.
Загінула 8-месячнае зубраня Булат — так яго назвалі карыстальнікі сацсетак піша kp.by. Яго павінны былі перавезці ў Казахстан, каб спараваць з мясцовай самкай. Аднак адбыўся няшчасны выпадак, і зубраня загінула, так і не даехаўшы да месца прызначэння.

Як паведамляе «Зялёны партал», зубр атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы.

Падрабязнасцяў здарэння не паведамляюць.

У Мінскім заапарку застаецца жыць яшчэ адна пара зуброў, якая можа даць патомства.

• Текст доступен на языке: Русский