У Беларусі ўстанавілі пералік абавязковых для аптэк беларускіх і расійскіх лекаў, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі. Пералік устаноўлены пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 снежня 2018 года № 92. У пераліку – больш за 240 найменняў лекаў 13 анатамічных груп, піша Звязда.

Напрыклад, для стрававальнага тракта і абмену рэчываў у ліку іншага пазначаны амепразол, дратаверын, спазматон, ніфураксазід, лаперамід і іншыя. Для крыві і крывятворных органаў — ацэтыльсаліцылавая кіслата, фалійная кіслата і іншыя. Для сардэчна-сасудзістай сістэмы – гліцэрыл трынітрат, валідол, мельдоній, фурасемід, гепарын і іншыя. Сярод дэрматалагічных сродкаў – міканазол, ністацін, мецілурацыл і іншыя.

Для мачапалавой сістэмы і сярод палавых гармонаў пазначаны хлоргексідзін, фуразалідон і іншыя; сярод антыінфекцыйных сродкаў для сістэмнага прымянення – даксіцыклін, амаксіцылін, флуканазол, ацыклавір і іншыя. Сярод проціпухлінных і імунамадулюючых сродкаў – інтэрферон альфа-2b; для касцёва-мышачнай сістэмы – глюказамін, ібупрафен, німесулід, кетаралак і іншыя; для нервовай сістэмы – лідокаін, ангрымакс, парацэтамол, цытрамон-барымед, вінпацэцін, пірацэтам, гліцын і іншыя.

Сярод супрацьпаразітных сродкаў, інсектыцыдаў і рэпелентаў – метранідазол, пірантэл і іншыя; для дыхальнай сістэмы – аксіметазалін, рынацыл, амбраксол, ларатадзін і іншыя; для лячэння захворванняў органаў пачуццяў – вочныя кроплі левафлаксацын, дыклафенак, сляза штучная і іншыя.

Дакумент уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

• Текст доступен на языке: Русский