Названае месца агародзяць металічнымі турнікетамі. Будзе працаваць прапускны рэжым. Просяць з разуменнем паставіцца да гэтых мер і не рэагаваць на дагляд агрэсіўна. Усе гэтыя меры прымаюцца для падтрымання правапарадку.
У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, міліцыя можа праводзіць асабісты дагляд грамадзян і iх рэчаў, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў . Пры адмове грамадзянiна ад дагляду, яго не пускаюць на месца святкавання.
Распіваць спіртныя напоі, нават слабаалкагольныя і піва, у грамадскіх месцах забаронена, як і праносіць спіртное ў месца правядзення мерапрыемстваў. Асоб, якія будуць знаходзіцца ў п’яным выглядзе, на свята да елкі не прапусцяць.
У месцы правядзення масавага мерапрыемства забаронена мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей.
• Текст доступен на языке: Русский