Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі пракаментавала ўказ “Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год”.
Пра гэта піша ostrovets.by са спасылкай на БЕЛТА.

Гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год устаноўленыя з захаваннем асноўнага прынцыпу. Згодна з ім, штогадовы плацеж па тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг не павінны павялічыцца больш чым на пяць долараў у эквіваленце.

“Гранічна дапушчальныя тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, па якіх у 2018 годзе дасягнута 100-працэнтнае пакрыццё затрат, павялічыліся не больш чым на 3,5% (водазабеспячэнне, водаадвядзенне). Па асобных пазіцыях яны не змяніліся. Гэта, напрыклад, тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў і ліфта, зварот з цвёрдымі камунальнымі адходамі, абслугоўванне дамафонаў.

Плацеж за санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, у сабекошце якога ў асноўным закладзеная праца работнікаў, павысіўся на 16,1%.

Тарыфы на электраэнергію і газ для падрыхтоўкі ежы павысілі на 21,8% і 25,6% адпаведна, што забяспечвае выхад і па дадзеных паслугах на 100-працэнтны ўзровень кампенсацыі.

Акрамя таго, у мэтах стымулявання спажывання электраэнергіі усталёўваецца камфортны для насельніцтва тарыф на электрычную энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння электрыфікаванага жылога фонду ў памеры 0,0335 беларускага рубля за 1 кВт.гадз.

Улічваючы значную ўдзельную вагу аплаты за цеплазабеспячэнне ў плацяжах насельніцтва, тарыфы на цеплавую энергію павысяць пасля завяршэння ацяпляльнага сезона – ад 1 чэрвеня 2019 года.

.

 

• Текст доступен на языке: Русский