Вайцюшкевіч

Напярэдадні святочнага канцэрта, які адбудзецца 7 студзеня ў Мінскім Палацы культуры імя Шарко, Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом РСП прэзентавалі новую калядную песню на вершы Уладзіміра Някляева. Кампазіцыя атрымала назву “Валёначак святога Мікалая”.
“Кожны год мы з паэтам Уладзімірам Някляевым робім музычны падарунак нашым слухачам у выглядзе каляднай песні. Гэтам годам мне падалося, што яна павінна прагучаць з такімі партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у стыле фа́ду, сальсы. Таксама захацелася сумясціць сваю сур’ёзнасць з троху гумарыстычным вобразам гурта РСП, з чаго атрымаўся такі дуэт”, — распавёў Зміцер.

Рэжысёрам кліпа выступіў Сяргей Торбік, піша naviny.by.