Базавая велічыня з 1 студзеня вырасце да 25 рублёў 50 капеек. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна, піша БелТА.

 
Цяпер базавая велічыня складае 24,5 рубля, такім чынам яна вырасце на адзін рубель.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат.