Урад вызначыў тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2019 год. У спісе апынуліся 53 раёны і гарады. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 27 снежня 2018 года № 950.
Лідары па колькасці праблемных з занятасцю рэгіёнаў – Мінская і Віцебская вобласці.

На Міншчыне горшая, чым у іншых раёнах, сітуацыя з занятасцю ў Вілейскім, Валожынскім, Маладзечанскім раёнах. Таксама ў спіс трапілі Барысаў, Клецк, Капыль, Крупкі, Любань, Нясвіж, Пухавічы, Слуцк, Салігорск, Стоўбцы, Узда, Чэрвень.