Калі прыехалі першыя выратавальнікі, вялікае задымленне было на чацвёртым і пятым паверхах.

Гарэлі ўваходныя драўляныя дзверы ў адной з кватэр. Агонь на дзвярах патушылі. Іншых крыніц узгарання не знайшлі.

Падчас пажару кватэра была зачыненыя, гаспадароў дома не было.

Па словах інжынера інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксандра Казакевіча, справай цяпер займаецца Вілейскі РАСК. Над устанаўленнем прычыны і магчымага вінаватага будуць працаваць следчыя.