26 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Загад аб узнагароджанні ордэнам Маці жанчын, якія нарадзілі і гадуюць пяць і больш дзяцей. У спісе ёсць прадстаўніцы Смаргоншчыны і Ашмяншчыны.
Гэта жыхаркі Смаргоні Ніна Адосій і Алена Бароўская. Першая – гаспадыня, другая працуе ў сталовай Смаргонскай школы №2.

Алена Папова, Таццяна Рапецкая і Алена Чарняўская – прадстаўніцы Ашмяншчыны. Алена Папова – маці-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама. Алена Чарняўская – прадавец. Таццяна працуе сацыяльным работнікам.

 

• Текст доступен на языке: Русский