Выходжу з невялікай надзеяй кагосьці сустрэць у гэты час, але… На ганку суседняга пад’езда мільгае агеньчык цыгарэты.

Уладзімір, так прадставіўся мой новы знаёмы, свята адзначаў з сям’ёй. Але гэта не перашкодзіла яму рана падняцца, каб выйсці на ганак пад’езда і пакурыць у першую раніцу года.

Вось такая прыгажосць.

– Напэўна, вы адзін такі ранні? – пытаюся.

– Ды не, – адказвае мужчына. – Толькі што нейкія хлопцы па вуліцы хадзілі.

З хлопцамі сустракаюся ля суседняга дома. Яны вясёлыя і гаваркія, хоць спаць яшчэ не клаліся.

У некаторых дварах стаялі прыбраныя ялінкі. Студзеньскі вецер звінеў шклянымі цацкамі.
Па словах гаспадыні, Мушка вельмі ласкавая. Палохаецца іншых сабак і салютаў. А людзей любіць.

– Адзін дзень такі ў годзе, то трэба святкаваць, – кажа адзін з іх, Міхаіл. – Хадземце з намі!

Хлопцы ўсё націскаюць на кнопкі дамафона, узрушаюцца, што ніхто не адчыняе. Потым заўважаюць, што пад’езд не той.

У ранішнім аўтобусе-дзясятцы нешматлюдна. А калі дакладней, то я, кандуктар і кіроўца.

У аўтобусе.

– Новы год адзначылі, але слаба. Раніцай жа на змену, – распавядае кандуктар Ірына, з цяжкасцю знаходзячы рэшту з маіх дзесяці рублёў. Усе першыя рэйсы адмянілі. Ведалі, што не будзе людзей. Ды і цяпер іх яшчэ няма, хоць амаль дзевяць.

Пекінэс Прошка прывык гуляць у адзін і той жа час, распавёў яго гаспадар Аляксандр.
Аўтобусы цэлы ранак былі пустымі.

На Вялікім Гасцінцы знаёмлюся з гаспадарамі, што выгульваюць гадаванцаў. Лілія Львоўна гуляе з Мушкай. Кажа, Новы год адзначалі з унучкай. Накрылі стол, сустрэлі свята, пасядзелі. Мушка ўсё палохалася грохату салютаў. А раніцай штодзённы шпацыр з сабакам ніхто не адмяняў.

Раніца 2019 пачалася са снегу.

З гэтай жа прычыны ў першы ранак 2019 на вуліцы Аляксандр з пекінэсам Прошкам. Новы год мужчына адзначаў з суседзямі. А гадаванец прывык гуляць заўсёды ў адзін час.

Плошча адпачывае ад салютаў і людзей.
Агароджы ўжо паспелі прыбраць.

Пакуль дайшла да галоўнай святочнай пляцоўкі – Цэнтральнай плошчы, – на вуліцы развіднела. Ля ёлкі шчыравалі работнікі ЖКГ з рыдлёўкамі і мяцёлкамі і трактар. Да майго прыходу працавалі ўжо амаль дзве гадзіны. Прызналіся, што да ранніх пад’ёмаў і працы на халодным надвор’і ім не прывыкаць.

Некаторыя працуюць зранку 1 студзеня.
Ялінкі, сцэна і Ільіч.
Цікава, ці дачакаецца будынак бібліятэкі рамонту ў Новым годзе?

Яшчэ да паловы дзясятай з плошчы ўжо прыбралі святочнае смецце і металічныя агароджы. Як згадка пра свята засталася толькі сцэна, упрыгожаная маленькімі ялінкамі і агеньчыкі-гірлянды ля ўваходаў у крамы і іншыя ўстановы.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский