Адправіліся ў сталіцу і чатыры юныя ашмянскія спартсменкі – выхаванкі лёгкаатлетычнага клуба СШ №1 BeRunning. Карына Несцерава, Дар’я Місюкевіч, Карына Некала і Маргарыта Сарасек увайшлі ў склад каманды Гродзенскай вобласці. Дзяўчыны паспяхова стартавалі і завяршылі спартыўны год з добрымі вынікамі.

Карына Несцерава заняла трэцяе месца на дыстанцыі 60 метраў і выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту, паказаўшы час 7,9 секунды. У тандэме з Дар’яй Місюкевіч і іншымі сяброўкамі па камандзе эстафету дзяўчыны завяршылі другімі.
Чацвёрты вынік у змяшанай эстафеце прадэманстравалі Карына Некала і Маргарыта Сарасек, якія спыніліся за крок ад п’едэстала.