Цвыркуны

Чыпсы з цвыркуноў з’явяцца ў крамах у пачатку 2019 года. Іх будзе выпускаць мінскі стартап «Онта-біятэхналогіі» і кампанія «Анега», піша nn.by са спасылкай на «Зялёны партал».

Чыпсы не адрозніваюцца па выглядзе ад звычайных: цвыркуновай мукі ўсяго 2%, але гэтага дастаткова, каб у складзе з’явіліся бялок і хітын, які карысны для стрававання і спрыяе пахуданню, часам выкарыстоўваецца ў фармакалогіі.

Аўтар ідэі і кіраўнік стартапа – Сяргей Макараў. У мінулым ён быў рэжысёрам, а потым адкрыў цвыркуновую ферму.

Асноўны аб’ём паставяць расійскім і нямецкім харчовым сеткам, беларускі рынак застанецца тэставым з-за невялікай ёмістасці.