Лебедзь

Навагодняй раніцай супрацоўнікі ДАІ на праезнай частцы на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Даўмана ўбачылі параненага лебедзя-шыпуна, піша news.tut.by. Відавочца паведаміў, што лебедзь зачапіў трамвайную кантактную сетку і зваліўся на дарогу.

Супрацоўнікі прыбралі птушку з праезнай частцы і перадалі яе спецыялістам.

Лебедзь-шыпун – даволі рэдкі від для Беларусі. Гэты від птушак нават знік з тэрыторыі нашай краіны ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў у выніку знішчэньня. Але дзякуючы таму, што папуляцыі лебедзяў-шыпуноў засталіся ў Літве і Польшчы, з часам ён зноў з’явіўся ў Беларусі.

Фота ДАІ Мінска.