Драка

У бары адпачывалі дзве кампаніі. У адной з іх мужчына захацеў станцаваць на стале. Гэта не спадабалася 46-гадоваму мінчаніну з другой кампаніі. Ён зрабіў заўвагу, якая прывяла да канфлікту. Для “разборак” мужчыны выйшлі на вуліцу.
Там 46-гадовага мінчаніна тройчы ўдарылі ў твар. Ён памёр на месцы да прыезду лекараў “хуткай”, піша euroradio.fm.

Па гарачых слядах праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які мае дачыненне да злачынства. Гэта 28-гадовы жыхар Гродна. Вядома, што раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Здарэнне адбылося 31 снежня прыкладна ў 05.30 на Зыбіцкай, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.