Самым паспяховым матчам на дадзеным адрэзку чэмпіянату для МФК «Мядзведзі» стаў хатні паядынак супраць «Мастоў». На дваіх каманды забілі 14 мячоў. Праўда, пераможцу так і не выявілі — 7: 7.
Смаргонскі МФК «Мядзведзі», які выступае на гэтым турніры ў групе «А», у першым жа туры ў Лідзе саступіў мясцовай камандзе — 10:2. Праз тыдзень ужо ў Смаргоні каманда ў матчы супраць слонімскага «Фарсажу» не змагла ўтрымаць перавагу ў гульні і прайграла з лікам 5:8.
Першая перамога і першыя турнірныя балы прыйшлі толькі ў трэцім туры. У гульні супраць геаграфічных суседзяў — МФК «Ашмяны» — смаргонцы не пакінулі каменя на камені, разграміўшы гасцей з лікам 8:2. Чацвёрты тур супраць астравецкага “Саюза” апынуўся правальным для міні-футбалістаў. Паказваючы добрую гульню, станоўчы вынік гэтага матча яны ўсё ж такі аддалі саперніку — 2:3.
Такім чынам, пасля пяці тураў смаргонскі міні-футбольны клуб з чатырма ачкамі замыкае чацвёрку прэтэндэнтаў на выхад з групы «А» ў плэй-оф стадыю абласнога чэмпіянату.
Першы і другі пункт у турнірнай табліцы ўпэўнена трымаюць «Ліда» і «Фарсаж» са Слоніма. У іх па 13 балаў. На трэцяй пазіцыі з дзевяццю ачкамі — астравецкі «Саюз».
• Текст доступен на языке: Русский