Недалёка ад Маладзечна на першым кіламетры дарогі Маладзечна-Смаргонь 61-гадовая жыхарка Маладзечаншчыны на Citroen C3 няправільна выбрала хуткасць, не ўлічыла складаныя дарожныя ўмовы і неспрыяльнае надвор’е.

У выніку жанчына не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет і перакулілася. Пацярпелая атрымала нязначныя траўмы. Яе не шпіталізавалі.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский