Здарэнне адбылося 30 снежня на Вілейшчыне.
Муж сабраўся ехаць з суседам у магазін. Жонка таксама хацела паехаць, але муж не браў яе, бо не было з кім пакінуць дзяцей.

У выніку мужчына пайшоў. А жонка ў гэты час выпіла некалькі таблетак снатворнага.

У хуткім часе муж вярнуўся, бо машына не завялася. Убачыў пустую ўпакоўку ад лекаў. Жонка спачатку адмаўлялася, што піла. Потым прызналася.

Муж выклікаў хуткую дапамогу.

Як распавялі ў Вілейскім РАУС, таблеткі, што выпіла жанчына, былі на расліннай аснове, таму вялікай шкоды на арганізм не аказалі. Шматдзетная мама проста праспала да наступнага ранку.

• Текст доступен на языке: Русский