Праца

Сваё распараджэнне дырэктар абгрунтаваў вялікай цякучасцю кадраў і недахопам персаналу. Пры гэтым дырэктар не тлумачыць, што ён лічыць уважлівай прычынай, і не спасылаецца ні на адзін беларускі закон.
У Баранавічах дырэктар гандлёвага дома “Лагуна” Віталь Стрэльчык забараніў звальняць работнікаў без “уважлівых прычын”, піша euroradio.fm са спасылкай на praca-by.info. Менеджарам, якія звольняць работніка, пагражае штраф.

Штрафы для менеджараў, якія звольняць работніка па згодзе бакоў да заканчэння кантракта, складаюць: 100 рублёў – для рэгіянальнага менеджара, 50 рублёў – для загадчыка крамы ці склада.

Юрыст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак кажа, што такія дзеянні не маюць нічога агульнага з працоўным заканадаўствам. “Любы работнік мае права дасягаць пагаднення са сваім наймальнікам пры звальненні ў любы момант, любы кіраўнік мае права скасаваць кантракт датэрмінова з любым працаўніком – на падставе Працоўнага кодэкса”. На думку Стрыжака, любы суд загадае адмяніць гэта распараджэнне як незаконнае.

Звальненне
Фота praca-by.info.