Вечарам 1 студзеня кіроўца пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях старшы сяржант унутранай службы Ігар Лавыш у вольны ад нясення службы час ехаў па справах.
У горадзе Ашмяны, праязджаючы на сваім аўтамабілі па вуліцы Горнай, ён убачыў дым з акна жылога драўлянага дома. Паведаміўшы пра гэта на лінію 101, Ігар паспяшаўся ўнутр драўлянага будынка.

У памяшканні адчуваўся едкі пах гару. Выратавальнік у задымленым памяшканні ўбачыў мужчыну і жанчыну, яны спалі.

Ён разбудзіў іх, вывеў на свежае паветра і аказаў першую медыцынскую дапамогу. Брыгада “хуткай  дапамогі” абследавала выратаваных, у шпіталізацыі яны не мелі патрэбы.

Высветлілася, што прычынай задымлення стала тленне рыззя на ацяпляльнай печы. Пажар Ігар затушыў вадой. Калі б не пільнасць работніка МНС, невядома, чым бы абярнулася бестурботнасць для гаспадара дома, 1949 года нараджэння і яго сужытніцы, 1953 года нараджэння.