Знакі

Новыя дарожныя знакі з’явяцца ў Беларусі,  паведамляе Sputnik.

Змены ў СТБ 1300-2014, які рэгулюе ў тым ліку і дарожныя знакі, былі прынятыя ў мінулым годзе і ўступілі ў сілу ад 1 студзеня.

Згодна з дакументам, неўзабаве ў рэспубліцы могуць з’явіцца новыя дарожныя знакі.

Змены датычацца ўказанням на дарогі са штучнымі няроўнасцямі: на участках з хуткасцю не больш за 20 км/г можна не ўсталёўваць адпаведны знак і не наносіць разметку.

Тычацца змены і некаторых іншых нюансаў, аднак сур’ёзных змяненняў у дарожнай разметцы або ўстаноўцы знакаў у рэспубліцы пасля іх уступлення ў сілу не чакаецца.