У Вілейцы 29 снежня ўпершыню адбыўся аўтапарад Дзядоў Марозаў і Снягурак. У ім удзельнічалі прадпрыемствы і ўстановы горада. Усяго ў калоне было 18 экіпажаў.
Вілейскі дзяржкаледж прыгнаў на аўтапарад новенькі трактар. Вілейскі вытворчы ўчастак Маладзечанскага малочнага камбіната загрузіў у кузаў «хадзячы» пакет малака, упакоўку сыру і Дзеда Мароза са Снягуркай, а Вілейскае ЖХК – світу з казачных персанажаў.

Калектыў Вілейскага камбікормавага завода прыехаў на парад на матацыкле “Ява” 1983 года выпуску. Узначаліў калону белы лімузін. За імі па цэнтральнай вуліцы горада ў суправаджэнні экіпажа ДАІ выехала дэкараваная тэхніка прадпрыемстваў і ўстаноў. Пасля гэтага ўдзельнікі аўтапараду сталі на цэнтральнай плошчы, а арганізатары абвясцілі народнае галасаванне за лепшы экіпаж. Свае галасы за ўпадабаны варыянт аддалі больш за 1 000 чалавек.

• Текст доступен на языке: Русский