Соф'я Філістовіч.

Ад сёння Соф’я Філістовіч працуе на пасадзе першага намесніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.

Хто стане новым начальнікам аддзела, пакуль невядома. Абавязкі Соф’і Філістовіч выконвае Алена Сакалоўская.

Нагадаем, што Соф’я Філістовіч узначальвала адзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі ад сакавіка 2017 года.

Яна нарадзілася ў Маладзечне. У 1998 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 2014 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае ўпраўленне сацыяльнай сферай.

Працавала намеснікам начальніка аддзела адукацыі  ад  2012-га па  2017 год. Да гэтага, з 2010-га па 2012 гады, яна была начальнікам аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.