Міні-футбол

У апошнім туры вырашаўся лёс чэмпіёнства. Упартай барацьбы не атрымалася. «Мехатроніка» абыграла «Зеніт» з лікам 6:2 і заняла першае месца. «Зеніт» стаў другім, «ВМФ» – трэцім.
Чэмпіянат Вілейскага раёна па міні-футболе завершаны, паведамляе група Футбольная каманда «Куранец».

Гульні праходзілі ў фармаце 4х4 па кругавой сістэме. Усяго ў чэмпіянаце прыняло ўдзел дзевяць каманд.

У апошнім туры вырашаўся лёс чэмпіёнства. Упартай барацьбы не атрымалася. «Мехатроніка» абыграла «Зеніт» з лікам 6:2 і заняла першае месца. «Зеніт» стаў другім, «ВМФ» – трэцім.

«Сатурн» у заключным туры сустракаўся з камандай «Нарачанскія Світанкі». Пры выйгрышы ў гэтым туры, заставаліся шанцы на чацвёртае месца, але для гэтага «Шылавічы» павінны былі прайграць «ВМФ», якія за тур да канца занялі трэцяе месца.

«Шылавічы» старт сустрэчы правалілі, але, хаця и прайгравалі 0:3 сабраліся і здолелі давесці справу да перамогі, забяспечыўшы сабе чацвёртае месца. «Сатурн» заняў пятае месца.