Рух будзе перакрыты ад 23.00 шостага студзеня да 02.00 сёмага студзеня. Ад 9.00 да 12.30 сёмага студзеня таксама перакрыюць рух за выключэннем маршрутнага гарадскога транспарта і мясцовых зносін на ўчастку дарогі ад скрыжавання вуліц 17 Верасня – 1 Мая да скрыжавання 17 Верасня – Вадап’янава.

Пра гэта  «Рэгіянальнай газеце» паведаміў начальнік Вілейскай ДАІ Руслан Скварцоў.