ДТЗ

Сваякі ахвяр ДТЗ звярнуліся ў незалежны прафсаюз РЭП у надзеі на дапамогу ў прызнанні траўмаў вытворчымі.

У Асіповіцкім раёне ў верасні на трасе Мінск – Гомель Nissan «дагнаў» на хуткасці звыш 120 км/ г «Газэль», якая перавозіла камандзіровачных рабочых. Ад удару абедзве машыны зляцелі ў кювет і перакуліліся.

Кіроўца легкавіка і пасажыр мікрааўтобуса загінулі на месцы. Выжылі восем чалавек – кіроўца «Газэлі» і яго сем пасажыраў. Іх з траўмамі даставілі ў медустанову, а ў бальнічных указалі «Траўмы ў побыце».

– Будзем разбірацца, ці з’яўляецца ў камандзіроўцы час у шляху да месца працы і назад рабочым, а атрыманыя траўмы вытворчымі, – паведаміў юрыст прафсаюза РЭП Леанід Судаленка.