Сёння ад раніцы на Вілейскім вадасховішчы шмат палатак з аматарамі зімовай рыбалкі, расказалі ў Вілейскай выратавальнай станцыі.
Лёд – сем сантыметраў. Па словах выратавальнікаў, такая таўшчыня бяспечная для таго, каб знаходзіцца на лёдзе. Аднак, пільнасць губляць не варта: дзе-нідзе праступае вада.

Цяпер Вілейскае вадасховішча замеценае снегам. А пад снегам, кажуць спецыялісты, лёд замярзае горш. Спадзяюцца, марозы, што ў бліжэйшы час абяцаюць сіноптыкі, зробяць лёд больш моцным.

Нядаўнія святы не сталі перашкадай для аматараў рыбалкі. І 31 снежня і першага студзеня рыбакоў на вадасховішчы хапала.

• Текст доступен на языке: Русский