Забойства

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы супраць 19-гадовага жыхара Мінскага раёна. Як паведамляе прэс-служба СК, хлопца абвінавачваюць у забойстве і незаконным абароце наркотыкаў.
Раніцай 29 чэрвеня на прыпынку ў аграгарадку Бальшавік Мінскага раёна знайшлі цела 58-гадовага мужчыны са шматлікімі пашкоджаннямі. Ён жыў у Мінску і працаваў сантэхнікам у мясцовай арганізацыі.

Па падазрэнні ў забойстве затрымалі маладога чалавека, які працуе слесарам. З забітым ён не быў знаёмы.

Яны сустрэліся, калі юнак сядзеў на прыпынку і піў піва. Нецвярозы мужчына прысеў на прыпынку на лаўку. Пры гэтым з лаўкі зваліўся планшэт і падрапаўся. Падчас сваркі хлопец пачаў біць мужчыну рукамі і нагамі. Потым ён пакінуў збітага ляжаць і сышоў дадому.

Аказалася, што хлопец стаіць на ўліку ў лекара-нарколага, бо раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкаголю і таксічных рэчываў.

Летась у маі яго даставілі ў шпіталь з галюцынацыямі пасля ўжывання асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Гэтыя наркотыкі ён набыў праз інтэрнэт-краму. Закладку ён забраў у Мінску, прывёз дадому і часткова ужыў.

Экспертыза паказала, што падчас збіцьця мужчыны юнак усведамляў свае дзеянні і мог імі кіраваць, патрэбы ў прымусовых мерах лячэння ён не мае.

Малады чалавек прызнаў сваю віну. Зараз яго ўзялі пад варту.

Крымінальную справу перададалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.