Немаўля

Для Славаміра і Вольгі Грынцэвічаў гэта другі падарунак лёсу пад Новы год: дачка Ева з’явілася ў іх сям’і 30 снежня 2012 года.

– У гэты раз мы казалі, што было б выдатна, калі б наш сынок таксама нарадзіўся 30 снежня, – кажа Вольга. – Праўда, у радзільнае аддзяленне я мусіла вяртацца а 23-й 31 снежня.

Хлопчык, якога бацькі назвалі Радзівонам, вагой 3 510 і ростам 53 сантыметры, з’явіўся на свет 1 студзеня ў 05.25.

192 дзіцяці нарадзілася ў Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы ў 2018 годзе.

Немаўля
Фота Алены Ярашэвіч.