Паліва

Ад сёння аўтамабілісты могуць запраўляцца на АЗС па новых коштах.
Ад сёння на запраўках кампаніі «Беларусьнафта», як паказана на сайце кампаніі, цэны на аўтамабільнае паліва наступныя (дызпаліва знізілася на адну капейку, бензіны – на дзве):

АІ-92-К5-Еўра – 1,41 рубля;
АІ-95-К5-Еўра – 1,52;
ДТ – 1,53.

30 снежня пра тое, што ў першы тыдзень студзеня цану бензіну і дызельнага паліва на АЗС Беларусі перагледзяць заявіў кіраўнік дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.